Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацьку

Яшчэ не ацэнена

Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
Ля весніц, толькі зноў твой вяз
Крануў галінкамі за плечы.

Ты мне не падасі рукі,
Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта.
Ці бачыш, вырас сын які?
Скажы хоць слова для прывета.

А я... чакаў з усіх дарог
Цябе ў сорак чацвёртым... летам
Калоны ні адной не мог
Я прапусціць з ахапкам кветак.

Хацелася пачуць: "Сынок..."
Ускрыкнуць радаснае: "Тата!"
Бацькоўскім быў мне кожны крок…
Усё ішлі, ішлі салдаты...

Каторы раз сыходзіў снег...
Дамоў вярнуліся суседзі.
Я кожнаму насустрач бег
І чуў кароткае: "Прыедзе..."

Калі ў крыўдзе мне сябры
Гразіліся бацькамі,
Тады хацелася наўзрыд
Заплакаць шчырымі слязамі.

Не плакаў я - усім на злосць.
Бо ў хаце быў адзін - мужчына.
Не йшоў ты...
Маці маладосць
Глыбей заворвалі маршчыны.

І зараз еду я здалёк,
Чакаю ўсё - зайду, а маці
Мне кажа: "Пазнаеш, сынок?
Вось наша ўся сямейка ў хаце..."

Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому.
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.



очень красивое

очень красивое

Вельмі сугучны вершу "Бацьку"

Вельмі сугучны вершу "Бацьку" Р.Барадуліна выдатны верш Ніны Аксёнчык
"Зноў еду дадому" - пра Маці.

Зноў еду дадому,
Хоць знаю: сустрэчы
Ніколі не будзе на гэтым шляху.
Хацінка сівая ўздыхне па-старэчы
І ветла запросіць мяне пад страху.

А ў хаце без мамы –
Усё сіратліва.
І страшна, і цяжка ступіць на парог.
Здаецца, што плачуць масніцы чулліва
І комін, што колісь цяпельца бярог.

Усё акалела ў маўклівым здранцвенні:
І вокны, і печ. Нават сцены маўчаць.
Паўсюль толькі з болем былога ўтрапення
Стамлёныя маміны вочы глядзяць.

Ва ўсім яе бачу – гаротніцу любу.
Дзе толькі краналася ўсцешна рука.
Пакуль тут жыццёвае ліха-загуба
Не скасіла яе, нібы цень чужака.

Дакрануся да печы – да рук яе мілых –
І вось яна зноўку тут побач са мной.
Уважліва слухае споведзь даччыну
І вытра мне слёзы хусцінкай старой.

Пагасцявала. Начаставалася ўволю...
Бывай, мая мама, чакае Мазыр.
Вазьму я у свет тваю мару – як долю
І гэту хацінку – вышэй за Памір.

Добра,й паччуцліва... толькі,

Добра,й паччуцліва... толькі, КОМіН - гэта не КАМіН, а ТРУБА, дымаход над страхою...

"Дзядуля з балотнай вёскі -

"Дзядуля з балотнай вёскі - ён жа АБ", Вы, відаць, ніколі не былі ў вёсцы і не бачылі печ. Бо комін пачынаецца ад чараны, а не толькі "дымаход над страхою", і ён таксама сагравае хату. За комін заўсёды клалі (а некаторыя людзі паганскай веры і зараз кладуць) пачастункі Дамавіку.

Найбольшае распаўсюджванне (у

Найбольшае распаўсюджванне (у спраўных людзей) па Беларусі мела так называемая "руская" печ, дзе можна было не толькі кашу ўправаць, ці хлеб спекчы, але нават і прпацець,як у баннай парылаўцы, што часценька рабіла са мною мая бабуля. клі я бегаў пацанёнкам у вёсцы Дашкоўка, пад Магілёвам, на беразе Дняпра...
Таму ў гэтакай пячы,дастаткова высокай,была ляжанка пад столлю,а комін тыркаўся ў столь і не маў ніякіх адносін да суграву,каб толькі ўюшку ўмясціць,вось і ўся патрэба коміну ў хаце. Канешне,калі ў хаце была пячурка-грубка, з плітою, дык тады комін,як той дурань тырчаў слупам...

Што за ххх - "руская печ"?

Што за ххх - "руская печ"? Спрадвеку была ўсходнеславянская печ, а не руская або ўкраінская або беларуская печ. А калі ў Вашай печы над чараной /ляжанкай/ ішла гума як ган....н, а пасьля ўжо ішоў комін -то гэта была нейкая ўнікальная магілеўская печ, у якой комін не грэў. Не пішыце больш розныя глупствы -лепш вершы.

Комін - дымаход, цагляная

Комін - дымаход, цагляная труба для адводу ДЫМУ, ды й сажа на сценах у ёй асядае... Чысьціць трэба рэгулярна. Комін не для абагрэву,а для "забруджвання экалогіі".

Вельмі закрануты гэтым

Вельмі закрануты гэтым вершам, вялікі дзякуй адмінам.

Перачытваю сто пяты раз і

Перачытваю сто пяты раз і сэрца млее... Шчыры паклон Вам!

чытаць без слез проста

чытаць без слез проста немагчыма...

класс сначала думал не

класс сначала думал не заплачу 5 раз прочитал заплакал

когда я яго чытау я плакау

когда я яго чытау я плакау