Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь мая

Яшчэ не ацэнена

БЕЛАРУСЬ МАЯ

Танцуюць на далоні
Сняжынкі.Не суняць.
Дамы, лясы і гоні
Пад белым пухам спяць.
З табой, мая Радзіма,
Я цешуся зімой.
І з першым промнем сонца
Люблю ўставаць вясной.

Беларусь мая, Беларусь мая!
Бела-сіняя! Бела-русая!
І пяшчотная, і свабодная …
Беларусь мая, бела-родная!

У другіх краінах госцяй
Мне давялося быць.
Душу хвалюе штосьці –
Дамоў хутчэй карціць.
З табой, мая Радзіма,
Мне плакаць і спяваць.
Пад зорак тваіх ззянне
Салодка засынаць.