Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларуская мова

Сярэдняя: 3.3 (6 галасоў)

Прывітанне, беларуская мова,
Колькі хочацца пра цябе сказаць,
Не магу я знайсці словы,
Якімі можна цябе апісаць.
У цябе ёсць такая гісторыя,
І цябе так хацелі забраць,
Каб не памяталі мы тыя словы,
Якімі можам усім расказць,
Пра палі і лугі, пра лясы і азёры,
Пра блакітнае неба і крылы бусла,
Пра крывавыя войны і жахі народныя,
Пра атрад партызан і адважнасць сялян.
Шмат чаго перанесці змагла ты,
Цяжкасці ўсе пераадолеў народ,
Але як захаваць цябе сёння нам, зараз,
Каб не ведала ты больш турбот.
У нас ёсць Белавежская пушча,
І ў нас ёсць вера ў Полацкі крыж,
І скарынаўскі скарб нават сёння,
Паважаем, шануем мы.
На палях парасла канюшына,
А сярод зернавых культур,
Параслі васілёчкі, як вочы дзяўчыны,
І на іх прыляцеў матылёк.
А на возеры нашым пад вечар,
Калі сонца ўжо няма,
Ты заўсёды пачуеш стрэкат,
А мо і ўбачыш самаго шчупака.
Вёсак шмат у нашай краіне,
Працавіты народ у іх жыве,
Аддае ён усе свае сілы,
І жывёлу сваю беражэ.
У гарадах нашых чыстых, яскравых,
Пражывае сумленны народ,
Горад сам у багатых нарадах
Так знаходзіцца цэлы год.
А якія традыцыі, прыказкі,
Захавала для нас праз вякі,
І якія абрады, і звычаі,
Нам на святы дала ты.
Пра цябе расказалі пісьменнікі,
І яшчэ мо раскажуць шмат,
Але ўсёж цябе зараз не цэняць,
І згубіць могуць проста за раз.
Ты лірычная і мілагучная
І захопліваеш нас гэтым ты,
Але зараз нас не вельмі многа,
Гэта крыўдна, але церпіш ты.
Беларусы, адумайцесь, родныя,
Што губляеце зараз Вы,
Бо так нельга як Вы зараз робіце,
Пад пагрозай стаім мы.
Нельга так адракацца ад мовы,
Нельга траціць бясцэнны дар,
Што дала нам наша прырода,
Што нас продак аддаў нам.
Калі знікне беларуская мова,
Знікне наша кріна і мы,
"Беларусы"... - не скажуць ніколі,
і НІКІМ застанемся мы...