Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусы свету

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)
БЕЛАРУСЫ СВЕТУ Беларусь святая, Зноўку нас вітаеш Родных хат дымамі, Крыламі буслоў, І ў маленства наша Зноўку нас вяртаеш, Клічаш на спатканне З першаю вясной. Беларусам свету, Нам на сэрцы светла. Што, здаецца, сёння Сэрца ў нас адно, Бо адной любоўю Да цябе, Айчына, Як вадой крынічнай, Поўнае яно. Тут пад небам сінім З намі Еўфрасіння І Скарына з намі Гутарку вядуць, Колас і Купала, Цётка й Багдановіч, Танк і Караткевіч З намі тут пяюць. Беларусь-матуля, Да сябе нас туліш, Нас сабраўшы, быццам Васількі ў букет, Нас сабраўшы, быццам Каласкі ў снапочак. Нам з табой бязмежна Мілы белы свет. Як мы гонар маем, Так і шчасце маем, Беларусы свету, Дзе б мы не былі, – Да нябёс высока Тост мы падымаем За свой люд, За росквіт Роднае зямлі! Air Jordan VIII 8 Shoes