Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бульбакапанне

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)
БУЛЬБАКАПАННЕ Бульбакапання часам гожым Зноў стукаюцца да мяне Ўспамiны, быццам бульба ў кошык На разаранай баразне: Яшчэ бульбашык невялiкi I я з дарослымi стаю На пульхнай глебе i без лiку Паклоны бульбе аддаю. I мне таксама глянуць люба, I я не менш за ўсiх тут рад, Што урадзiла добра бульба – Мяшкi пасталi хутка ў рад. Хоць ные цела ўсё пад вечар, Ды сам стараюся не ныць. I вельмi шчаслiў чалавечак Перад вячэрай рукi мыць. I, бульбе дзякуючы, мара Збылася – ўсiм сабрацца нам. Над бульбаю дымiцца пара, Нiбы над ворывам туман. – У гэтым годзе дзякуй Богу – Размову мама завяла, – А летась бульбачка, як боб той, На глiне мылкаю была. А зараз сыпкая на дзiва, Як пiрагi, наш хлеб другi!.. Бульбакапання час. Дзяцiнства. Ўспамiны б’юцца ў берагi... Nike Jordan Super Fly 5