Чакаю цябе. Ты не прыйдзеш, бо верыш,
Што гэты напрамак няўдалы з шляхоў,
Усіх пераблытаных на бруднай паперы,
Што хочаш лічыць ты дарэмным жыццём.
Шукаю цябе. Спазніўся. Нічога,
Хвілінка йшчэ ёсць, не вельмі турбуй.
Дарэмны не шлях, дарэмна трывога,
Яе скінуць з плеч сваіх паспрабуй.
Адразу адчуеш моц у паветры,
Што з кожным уздыхам робіць дужэй
Твой унутраны стан, і твае вымаўленні
З вуснаў злятаюць усё прыгажэй.
Чакаю цябе. Спазніўся. Нічога,
Хвілінка йшчэ ёсць, каб паспець узгадаць,
Якою складанай была перамога,
І на чыстай паперы новы шлях распачаць.