Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чацвёра сонейкаў маіх

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Чацвёра сонейкаў маіх

Сем год назад я стала ўзімку маці
І цешылася сынам дзень пры дні...
А ўжо смяюцца, бегаюць па хаце
Чацвёра ясных сонейкаў маіх:
Сур"ёзны Коля і смяшлівы Дзімка,
Максім-гарэза і маўчун-Віцёк-
Звініць удзень,увечары і ўранку
іх галасоў вясёлы ручаёк.

Гады ідуць. Гадам няма супынку,
І не заўважым з татам удваіх,
Як вырастуць між класных перапынкаў
Чацвёра ясных сонейкаў маіх.
Спачатку Коля, а за Колем Дзіма,
Максім-гарэза і маўчун-Віцёк.
І будзе крыху сумна і тужліва,
Што іх не трэба адпраўляць на ўрок.

Настане час аддаць свой доўг салдата-
Глядзім з надзеяй на сыноў сваіх.
Пад "Марш славянкі"правядзём мы з татам
Чацвёра ясных сонейкаў маіх.
Махне рукою Коля, потым Дзіма,
Максім-гарэза і маўчун-Віцёк.
Хай будзе, дзеткі,служба вам шчаслівай,
Хай сніцца вам бацькоўскі наш парог.

Адслужаць хлопцы і дамоў вярнуцца,
Хто паасобку, хтосьці мо ўдваіх.
І па-мужчынску скупа ўсміхнуцца
Чацвёра ясных сонейкаў маіх.
Жывіце доўга: Дзімка наш і Коля,
Жывіце чэсна: Віцька і Максім,
Жывіце так, каб не паліў нас сорам,
Каб смела ў вочы мы глядзелі ўсім.

1988 г.