Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чэрвеньскі світанак у самотным Эдэме

Сярэдняя: 2.2 (6 галасоў)

адвярэдзяць раны…
час міне…
чэрвеньскім світанкам
завітае ў сне
тая што туманам
у нябыт сышла
прывідам няісным
промнем
між
пачвар
спарахнелым ззяннем
у вачах святых
тая што як дэман
дымам глушыць крык
каб не енчыў болей
каб трымаў свой крыж
бо няма з ёй волі
замест кветак глыж
бо няма з ёй смерці
труны скрыні сноў
ад яе ня збегчы
хоць ты сам той Болт
што за два тры крокі
ад Ямайкі ў Менск
дабяжыць лічы
альбо ты спрытнюга
быццам той Алі
flutter lіke a butterfly
and stіng lіke a bee
матылёк пчаліны
не ўцячэ ад той
з языком змяіным
з птаха галавой
у дэнім-спадніцы
пад адной рукой
што ліянай душыць
чэрап на другой
Дантэ ці
Петраркі
Сервантэса
Далі
хоць яны ўсе бачаць
лаўраў сваіх

адвярэдзяць раны…
час міне…
ты яшчэ пазнаеш
і любоу яе
што туманам знікла
над балотам дзён
чэрвеньскім світанкам
непрыстойным сном

раны не загойвае
час вярэдзіць іх
так сказаў пустэльнік
старажытны мніх
сведка нараджэння
часу і яе
з яблыкам ў кішэні
над змеем у траве…