Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чорная скіба

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

З-пад плуга твайго — убачыш здалёк —
Па полі наўпрост, за сялібай,
Плыве і пакорна кладзецца набок
Чорная скіба.
Чорная скіба! Пара — дымком.
Як хлеб, які на жары быў,
Ляжыць пад воблакам-ручніком
Чорная скіба.
Яшчэ нават продак продка твайго
Варочаў яе і раскідваў,
Зведала безліч і cox, і плугоў
Чорная скіба.
Колькі паэтаў, будаўнікоў,
Вучоных (усіх не злічыў бы),
Як маці, карміла спакон вякоў
Чорная скіба.
Аснова асноў, без яе чалавек
Да зорак дайшоў бы хіба?
Таму і спяваю я песню табе,
Чорная скіба!