Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чуеш, каханая, долу спускаецца вечар...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
Чуеш, каханая, долу спускаецца вечар: Чорнымі крыламі сад вечаровы калыша, Рукі цалуе, у вусны ўкладвае вершы — Ціша. Подыхам лёгкага ветрыку па апусцелым пакоі Крочыць маўчанне, нябачна кранае фіранку. Поўня ўзышла і любуецца ў небе сабою Да ранку. Радасць расце, шырэюць і вокны і сцены, I матылі, нібы птушкі, кружляюць над намі. Чуеш, каханая, пахне на вуліцы сена — Снамі. Чуеш, каханая, як анямела дыханне?.. Каханне.Nike