Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Д’ябал слухае цішыню

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

І галосяць знічкі,
па жывых галосяць,
гэта люд крывіцкі
чорны ветах косіць.
Анатоль Сыс

Д’ябал слухае цішыню
Душ крывіцкіх збалелых.
Можа, пустка патрэбна яму
У вачах іх збялелых…

Выпівае анёл чарку сну
З бел-чырвонага куфля на небе.
Д’ябал шэпча ў хмелю яму:
Няма месца абодвум на глебе

Што ўзарана слязьмі і крывёй
Спакон веку яму падуладных…
Суразмоўца ў адказ цішынёй
Праслаўляе народ гэты ладны…

Праслаўляе мінулыя дні,
Што Пагоняй лунаюць у душах.
З тых часоў, калі Каралі
Баранілі крывіцкасць у Пушчах

І калі не спакушаны Бог
Беларусь блаславіў вольным краем…
А ў 2010 з Раства Яго рок
Д’ябал душы ў краіне збірае…

Ды не бачыць ён пустку ў вачах,
І пакоры крывіцкай ня бачыць
Анёл шэпча: “Нячысты, твой страх
Зямлі гэтай свабоду пазначыць….

Д’ябал слухае цішыню
Душ крывіцкіх збалелых….
І здаецца, здаецца яму
Бляск вачэй іх у полымі веры…