Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да дому

Яшчэ не ацэнена

Ня пэсціць жыццё, увесь час у дарозе,
Ды толькі заўжды пакланіцца хачу
Старому будынку, старэнькай бярозе
І гоман лясоў на Радзіме пачуць.
Там, дзе небагата прадзедава хата,
Бярвенні старыя ўраслі ў зямлю,
Яшчэ засталася салома на даху —
Я тыя мясціны з маленства люблю.
Забудуцца крыўды, самота, блуканні,
Як рваўся дамоў: ногі, збітыя ў кроў.
Нядоўгае з роднай зямлёю спатканне
Прыдасць трохі сілаў, ажывіць ізноў.
І колькі гадоў яшчэ жыць давядзецца,
Цягнуць будуць родныя сэрцу мясціны.
Пакуль яно б’ецца — так будзе, здаецца,
Увесь час, дзе б ні быў, да астатняй хвіліны.

1998