Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дачка лясніка (казка)

Каценьцы, дачцэ лясніка, вельмі не хапала мацярынскай ласкі і таму яна так гарнулася да маці-прыроды. Не тое што луг, поле, лес і рэчка вабілі яе да сябе, аддаючы сіротцы сваю цеплыню і пяшчоту, а нават балота здзіўляла і зачароўвала дзяўчынку. Як і сваёй назвай – Жураўлінае, так і жураўлінымі танцамі...
Калі яе бацька, пабедаваўшы, ажаніўся другі раз, мачаха Каценькі аказалася нічым не лепшай за тых, аб якіх не аднойчы расказвалася ў казках. Такой жа была і яе непрыгожая дачка. Можа таму яны так не любілі Кацю, што ў яе вочкі, як чарнічкі, вусенкі, як сунічкі, а валасы, быццам у плакучай бярозы, ледзь не да пят спадалі.
Здаралася, што мачаха на зварот да яе падчарацы кідала крыўднае: «Iдзі ў балота!» А аднойчы позняй восенню, калі бацька Каценькі пайшоў на працу, адправіла дзяўчынку па журавіны на Жураўлінае балота. I гэта нягледзячы на тое, што пасля нядаўніх дажджоў там было вельмі небяспечна. Калі Каценька змокшая і змораная вярнулася дадому са жменькай ягад на дне вядзерца, мачаха сказала ёй:
– Заўтра пойдзеш зноў і пакуль поўнае вядро не набярэш, дадому не прыходзь! I не ўздумай бацьку паскардзіцца! А то пасля горш будзе!
Ноччу сірацінка доўга не магла заснуць, слязьмі абліваючы падушку. А як сон нарэшце агарнуў яе сваім крысом, прысніла, што хтось невялічкі з барадой, на дамавіка падобны, падышоў да яе і сказаў:
– Iдзі, Каценька, заўтра на балота і не бойся. Я схадзіў да лесавіка і з ім дамовіўся аб дапамозе. Як падыдзеш да балота, выскачыць табе насустрач жаба. Куды яна паскача, туды ты і йдзі. А як жорава ўбачыш, ён табе далей дарогу пакажа...
Дзяўчынка так і зрабіла. Як бацька пайшоў у лес, яна ўзяла вядзерца і – на Жураўлінае балота. Толькі падышла да яго, як жаба на бераг выскачыла. Паквакала перад Каценькай і ў балота скочыла. Каценька – за ёй. Куды жаба – туды і яна. Аж пакуль каля жорава не апынуліся. Хацеў жораў схапіць жабу, але дзяўчынка замахала на яго рукамі: «Не чапай яе!» Жораў павярнуўся і ўглыб балота пакрочыў. Каценька – за ім. Нямала часу ішлі як жораў спыніўся і Каценька ўбачыла купіны, ўсыпаныя журавінамі. А ўсе ягады спелыя, буйныя, на рубінавыя каменьчыкі падобныя. Жменька за жменькай – хутка вядзерца да-верху напоўнілася. I спачатку жораў, а затым жаба з балота назад яе вывелі.
Калі дома Каценька стала перабіраць журавіны, мачаха раптам заўважыла, што некаторыя ягады маюць незвычайны бляск. Прыгледзелася – дык гэта ж рубінавыя каменьчыкі! Жменя такіх каменьчыкаў назбіралася! Як раз на каралі будзе! I тут жа загадала падчарыцы:
– Заўтра нас на тое месца павядзеш, дзе журавіны збірала!..
I зноў ноччу сіротка ўбачыла ў сне, быццам дзядок на дамавіка падобны размаўляў з ёй, і на гэты раз абяцаючы падтрымку...
Калі яны на раніцы падышлі да Жураўлінага балота, на бераг выскачыла жаба і заквакала. Мачаха хацела штурхнуць яе нагой, але Каценька забегла наперад, не дазволіла. Пайшлі яны па балоце: наперадзе Каценька ўслед за жабай ступае, следам мачаха з дачкой. Але тут мачаха спатыкнулася, нібы чорт ёй падножку падставіў, і... правалілася ў дрыгву. «Ратуйце, – лямантуе, – памажыце!» I дачка галосіць, за галаву хапаецца. А Каценька не раздумваючы, зняла з сябе адзежыну, скруціла жгутом і мачасе адзін канец кінула.
– Памагай, за мяне хапайся! – названай сястры крыкнула.
Пачалі яны удзвюх з усіх сіл цягнуць мачаху і маці. Рукі ва ўсіх ад напружання занямелі, але не разняліся. А тут і дрывасекі пачулі, у час падаспелі...
З той пары мачаха сваю падчарыцу зусім перастала крыўдзіць. Усе самацветы Каценьцы аддала: калі яна іх знайшла – няхай бацька ёй закажа каралі ў ювелірных спраў майстра. Так баба смерці спужалася і ўдзячнасцю за выратаванне перапоўнілася, што як быццам нанова на свет нарадзілася, нармальным чалавекам стала. I дачка яе, на маці гледзячы, у лепшы бок змянілася. I адразу папрыгажэла. Можа і ёй яшчэ не з каралямі, дык з чым-небудзь іншым пашанцуе...
– А Кацюша задумалася: чаму гэта журавель адзін на балоце застаўся? Усе ж пералётныя птушкі адляцелі ў вырай. Ці не бяда з ім здарылася? Падышла да балота і паклікала:
– Жораў, жораў, ідзі да нас зіму зімаваць! Аднак журавель выйшаў з балота і наблізіўся да хаты лясніка, толькі як выскачыў мароз і лужы пакрыліся льдом. I ад Каценькі, калі яна выйшла да яго з кормам, адыходзіць не стаў. Так на зіму ў сям’і лясніка і застаўся. Аказалася, што паляўнічыя, страляючы качак, незнарок яму паранілі крыло. Дзякуючы гаючым мазям, рана зажыла хутка. I вясной, пачуўшы сваіх суродзічаў, што вярнуліся з поўдня, ён лёгка падняўся ў паветра і паляцеў да іх...
Калі Каця вырасла, у стройную дзяўчыну пераўтварылася, адбыўся з ёй яшчэ адзін дзіўны выпадак, які змяніў яе лёс. I тут без дапамогі маці-прыроды не абышлося. Пайшла ранічкай Кацярына ў сваё баравічнае месца, зайшла ў ельнік і пачала грыбку за грыбком кланяцца. Як раптам убачыла юнака: ён да таго ж баравіка, што і Каця накіраваўся. Спужалася спачатку, але пачуўшы яго словы, сказаныя прыемным голасам, супакоілася і нават узрадавалася:
– Прывітанне, прыгажуня! Мяне Язэпам завуць. Я на тутэйшы хутар да дзядзі ў госці прыехаў.
Кацярына таксама сваё імя назвала. Разгаварыліся, і юнак ёй назначыў спатканне на наступны дзень. Так дзень за днём, месяц за месяцам справа ў іх да вяселля прыйшла, - моцна пакахала дзяўчына хлопца, як і ён яе...
Пасля шлюбу, калі госці весяліліся і скакалі, паспытаўшы, настоенага на журавінах, хмяльнога, павяла маладая свайго суджанага да Жураўлінага балота паглядзець на жураўліныя танцы і, як сюды ў дзяцінстве па журавіны хадзіла, расказаць...



Отправить комментарий

  _____   _____ 
|___ | |___ /
/ / |_ \
/ / ___) |
/_/ |____/
Калі ласка, увядзіце сімвалы на малюнку