Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дакудаўскія краявіды.

Сярэдняя: 3 (15 галасоў)

Нікнуць росы пад промнямі сонца.
Подых ветрыку гойдае хвалі.
Водар кветак узбуджае бясконца,
Нясе памяць у мілыя далі.

Проблеск Нёмна між сосен узнікае,
Звонкі спеў салаўёў, Пажарова,
Дзе чаромха пялёсткі губляе
І званцы зацвітаюць нанова.

Птушкі кружаць над Нёманам, кружаць --
Берагі для дзяцей абжываюць.
Ну а людзі з мясцінамі дружаць,
Дзе дзяцінства ў нябыт адпраўляюць.

Пах кастроў вечаровых, Казечна,
Спеў хлапцоў пад гітару ў сем струн
Залягае ў памяць навечна,
Ціхай стомай наводзіць на сум.

Вунь красуня ідзе беражочкам,
Ціха-ціха ўсміхнецца табе --
Сэрца стукне ў грудзях малаточкам
Пра каханне былое (ў журбе).

Юшка з рыбы, злоўленай у рэчцы,
Пахнуць будзе табе аж да скону.
Прыязджаю ў Дакудава. Вечна
Буду ехаць сюды, як дадому.