Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дэпрэсія

Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)
Дэпрэсія Мне нядобра, на сэрцы няўтульнасці лішак, Адчуванне нудоты ізноў апаноўвае. Свежы ветрык гуляе галінкамі вішань, Сонца свеціць, здаецца, зусім як зімовае. І цікавы раман не чытаецца штосьці, Тэлевізар таксама ўжо раздражняе. Не хачу каб прыйшлі да мяне нават госці, Яны будуць не ў радасць, душа не чакае. Я хварэю. І стаўлю дыягназ панура: Зноў дэпрэсія. Нас не шкадуе жыццё. То люляе, то злая скуголіць віхура, За усмешкай звярынае чуем выццё. Прымушаю сябе, паднімаюся з ложка, Хопіць бавіць свой час незаслужана марна. Мне пад ногі не кідайся чорная кошка, Бо вяртаецца прага жыцця ўладарна. 2002 г. Footwear