Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дождж

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Трэці тыдзень – спёка, спёка. Ходзіць недзе дождж далёка. А для нашага гарода ўсё гарачая пагода. А гарачая пагода – для гарода перашкода. Каб адвесці прэч бяду, носім вёдрамі ваду. Але ў студні – вось бяда! – хутка скончыцца вада. Трэба ехаць на кані з бочкай на ставочак… - Дожджык, дожджык, сыпані хоць адзін разочак! Дожджык, дожджык, выручай! Без цябе – запарка… І нарэшце небакрай захінула хмарка. Дождж па нашаму заказу, як з вядра, лінуў адразу! Добра бегчы басанож да грады-палоскі… А куды падаўся дождж? У іншыя вёскі. Racing Archives