Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дожджыкава песня

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Еду, еду на кані я па белым свеце. - Дожджык, дожджык, секані! – дружна просяць дзеці. Памагчы я вельмі рад. Будзе ў вас парадак. Палію ахвотна сад, Перайду да градак. Так прыемна абіваць летні пыл з лістоты. Толькі рэчку паліваць штось няма ахвоты. Не канчаецца вада ў бочцы-самалейцы. Але сам я, вось шкада, не трымаю лейцы. Выбірае шлях каню фурман мой, вятрыска, то кіруе ўвышыню, то ганяе нізка. То пускае пакрысе, то засвішча пугай. І вязе мяне, нясе над усёй акругай. Шэры конік на бягу не трасе шматколку, Толькі гойдае дугу – радугу-вясёлку. Zoom Kobe XIII ZK13