Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Душа мая не сатанела...

Яшчэ не ацэнена

Душа мая не сатанела
Ў жыццёвай цемры аніяк,
I мне святло ў канцы тунэля
Было, нібы бяссмерця знак.

Аб смерці думаў я нячаста
I траціў сэрца, як мантач.
А непазбежныя няшчасці
Былі адбіткамі няўдач.

Я знаў, што некалі з наскоку
Парвецца вышытая гладзь,
Душа памкнецца да вытоку
I не пакіне існаваць.

Так зліцца з ім душа хацела
Па-над прасторамі быцця!
Нашто мне збродлівае цела?
Яна пануе, а не я!

Ёй не абняць дзяцей, з сябрамі
Не выпіць і жанчын не мець,
А плоці – гніць у золкай яме.
Дык хіба жыць лягчэй за смерць?

Я чую: – Хопіць, пустамеля!
Твае спыніліся гады... –
I бліск святла ў канцы тунэля,
Дзе я пагасну назаўжды.