Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дваццаць другога чэрвеня

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Чэрвеня дваццаць другога
Рукі ўздымае да Бога
Ў ціхай малітве планета.
Раны баляць ёй дагэтуль.
Як у Сусвеце ні ў кога,
Сэрца яе поўна жалю.
І навальніца пужае
Часам раскатамі грому
Чэрвеня дваццаць другога.

Чэрвеня дваццаць другога
Ноч заглядае у вокны,
Ноч заглядае у вочы.
З воч паглядае трывога.
З воч ветэрана сівога,
З воч адзінокай матулі:
Толькі б мы зноў не пачулі
Гулу страшэннага тога
Чэрвеня дваццаць другога.

Чэрвеня дваццаць другога,
Як і да гэтага – многа,
Крокам няспешным мінае.
Толькі ўсё напамінае
Сябра яго дарагога,
Сына яе залатога…
Доўга заснуць не ўдаецца.
Доўгаю ноч ім здаецца
Чэрвеня дваццаць другога.