И дым Отечества
нам сладок и приятен...
A. С. ГРЫБАЕДАЎ
Дым Айчыны — чарнобыльскі дым.
He салодкі ён, а гаркавы.
О, як часта яго мы снім —
чорны дым, нібы чорны саван.
Ён па небе Радзімы плыў
смертаноснай, злавеснай хмарай.
Ён аблудламу люду быў
і прычасцем святым і карай.
Дым Айчыны... Жахлівы сон.
Ад якога прачнуцца страшна...
Бераг Сожа. Сівы Харон
рук не можа адмыць ад сажы.