Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дываны цёці Гені

Сярэдняя: 2.5 (2 галасоў)
І зараз вока радуюць яны, Праз вёсны лашчыць слых матыў дзівосны: Як цёця Геня ткала дываны, Здавалася, што з ёй спяваюць кросны! Лажыўся гожа на аснову ўток, І ўзор за ўзорам клаліся удала... Дагэтуль сонца з поўняй у вакно, На іх палюбавацца, заглядаюць. Нагадваюць яны стракаты луг, Куды за ўзяткам пчолы прыляцелі, Таму і сёння аж займае дух, Як імі засцілаю я пасцелі! Калі ж іду, дзе бегаў я змаля, – Цвітуць мае шчаслівыя імгненні, – Купальскім лугам, – Родная зямля Заслана дыванамі цёці Гені... Nike Air Max