Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзень адышоў...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Дзень адышоў. Спакойны і звычайны. Яшчэ адзін. Нічым ён не здзівіў. Прывычна адпішчаў уранку чайнік. І дождж самотна слёзы свае ліў. Дзень адышоў. Не пазваніла блізкім. І ні радка ў нататнік не лягло. Здароўе зноўку турбавала ціскам. Крыху трывожна на душы было. А дзень не пажадаў мне ”Добрай ночы!” Пашлёпаў напрасткі. У небыццё. Адбіў гадзіннік. Змружваюцца вочы. …На цэлы дзень паменшала жыццё! Boots