Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзень Перамогі. Пераклад

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Перамога, як была далёка ты, Як развеяная з попелам Хатынь. З гэтым болем крочыў кожны па зямлі, Гэты дзень мы набліжалі як маглі. Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах Гэта свята з сумным грузам плячах Гэта радасць са слязамі на вачах Перамога! Перамога! Перамога! Дні і ночы мы гублялі маладых, Толькі потым білі ворага пад дых. Дні і ночы партызаны бой вялі Гэты дзень мы набліжалі як маглі. Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах Гэта свята з сумным грузам плячах Гэта радасць са слязамі на вачах Перамога! Перамога! Перамога! Прывітанне, мама, мы дайшлі не ўсе. Басанож хачу прабегчы па расе. Паў-Еўропы прапаўзлі мы, паў-Зямлі Гэты дзень мы набліжалі як маглі. Гэты Дзень з надзеяй сніўся па начах Гэта свята з сумным грузам плячах Гэта радасць са слязамі на вачах Перамога! Перамога! Перамога! 18.11.2012 Аўтар арыгінальнага тэксту Уладзімір Харытонаў (1975) Nike Business