Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзічка

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
А хто ж гэта дзiчку Ў сад перасадзiў? А хто ж гэту дзiчку Ўмела прышчапiў? – Яблынькай-ранеткай Дзiчка расцвiла. Дзiчкаю i мне ты Дзеўчынай была. У цябе калючых Шмат шыпоў было, – Не адзiн малойчык Сэрца абкалоў, Не адзiн адходзiў Схмурыўшы чало. Толькi ў гэтым годзе Стала пець сяло: А хто ж гэта дзiчку Ў сад перасадзiў? А хто ж гэту дзiчку Ўмела прышчапiў? – Яблынькай мядовай Дзiчка расцвiла. Дзiчкаю бядовай Дзеўчына была. Дзiчкай-недатычкай Дзеўчына была. Стала маладзiчкай – Пчолна загула. Маладзiк-садоўнiк Шчаслiў нездарма: Стала пладаносіць, – I пяе сама: Мой каханы дзiчку Ў сад перасадзiў. Мой адзiны дзiчку Ўмела прышчапiў. Яблынькай мядовай Дзiчка расцвiла. Дзiчкаю бядовай Дзеўкай я была! Adidas