Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзьмухавец

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Хай душа, як памру, узьляціць угару,
Хай расьсеецца ва ўсе бакі;
Хай пакіне палон свой зямны дзьмухаўцом,
Сны няхай забяруць салаўі.

Як памру, хай душа заплыве, як рака,
Жоўтым мёдам, пахучым, густым.
За яе хай дух твой заваюе ўвесь рой,
Рэшткі хай падымуцца, як дым.

Як памру, душа хай не схаваецца ў рай,
Хай засьвеціць на ўвесь небасклон;
Хай рассыплецца сьмех мой ад зорак, як сьнег,
Хай пяюць успаміны, як звон.

Хай душа, як памру, узьляціць угару,
Хай ляціць назаўжды дзьмухавец:
Хай над сушай, вадой, над шляхом, над гарой
Залунае, як чорная сьнедзь.