Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзве рукі, што дзве ракі

Сярэдняя: 3.7 (12 галасоў)
*** Дзве рукі, што дзве ракі, Так пяшчотна абдымаюць, Быццам бы ў дзіця ўпадаюць, Як у мора, напрасткі. Нахіленне галавы Над з’яўленнем немаўляці, Што раднёй сунічнай лаце Ў складках яркай сінявы. Спаганяе вінаград Прагным позіркам пакутнік. Два айвовых зрэзу – лютні Залатых анёлянят. Золкі досвітак дваіх Неразлучаных знаходзіць, Вінаград яшчэ не бродзіць Воцатам ля губ тваіх. – Жывапісец, мо ты Бог? Не адымеш вінаграду? – I з крыжа сплывае ядам Абнадзеены спалох. Air Jordan