Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзяды-88 у Менску

Яшчэ не ацэнена

Ze lzamі іdzem na groby
А. Міцкевіч

Гісторыі покліч пачуўшы,
Ў яднанні натхнення набрацца
Памкнуліся шчырыя душы
На вечнасці веча сабрацца.

Малітве сумлення паслушны,
Ў жалобе народ аднадушны
Ля могілак моўчкі спыніўся:
– Дзень добры, Дзяды, – Дзень Задушны!

Што іх тут памянуць, адчуўшы,
Вячэрняй парой засвіталі
Памёршых, загінуўшых душы
Сюды адусюль завіталі.

Немала з Вялікай Айчыннай –
З усіх Трасцянцоў, з-за Карпатаў…
Не меней з вялікай злачыннай –
З усіх Салаўкоў, Курапатаў…

Але ў культурыстах улады
Культ
сілы пакуль што не страціў:
На нераўнадушных
бяздушны
Загад даў паслаць свае раці!

І душы ускрыкнулі нема!
І ўбачыла роднае неба
Раз'юшаных
духу банкрутаў,
Не помнячых роду,
манкуртаў!

“Дубінушку” ухнулі чынна,
Дубінкам ізноў даўшы волю!..
Дзяржаўная іх дзедаўшчына
Знаёмая многім да болю!

Ў Дзень Памяці продкам навечна
Урэзаўся газ слёзацечны –
Як іх на Дзяды накармілі
Абразай і крыўдай няўцешнай!

Глядзець ім балюча таксама,
Як мары нашчадкаў марнеюць.
Гісторыі белыя плямы
Дагэтуль на душах чарнеюць!

1988