Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзякавічы

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Дзякавічы – суседка маёй Вятчын.
На самым плячы Князь-возера,
Якое яшчэ называюць Чырвоным.
Ты, як вогненная Хатынь,
Ў маім сэрцы – балесным звонам.

Што ніколі не адбаліць.
Не забудзецца, не аддзячыцца
Жах смяротны тых зараніц,
Што слязамі замучаных плачуцца...

Наляцелі на мірных людзей
Фашысты ваўкамі знянацку.
Падманулі, што трэба хутчэй
На кантроль ім сабрацца па-брацку.

І загналі у хлеў.
І жывых, як авёс,
570 іх спалілі.
Божа, як жа Ты не упаў з нябёс –
Як матулі ратунку ў Табе прасілі...

Мне здаецца, што і пасюль,
Як у Дзякавічы прыеду,-
Чутны крыкі і стогны матуль –
Ва ўсіх дрэвах, крыжах,
Ў кожным следу.

Там бязвінныя душы людзей
Птушкамі, кветкамі сталі.
Абярэгамі на вадзе –
Зорныя возера хвалі.

Дзякавічы і мая Вятчын –
Адны з тысячаў нашых Хатыняў.
Як вечны ўспамін-напамін,
Што памяць ў вяках не загіне.