Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Едзе хмарка

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Едзе хмарка-ўсюдыход, едзе з захаду на ўсход. Не спыняецца нідзе, дождж у кузаве вязе. Гром вуркоча, як матор. А наперадзе – затор. Там сышлося хмараў шмат – ні наперад, ні назад. Збоку выплыў самазвал, бліскавіцай б'е сігнал: - Налячу, загрукачу, бо спыняцца не хачу!.. Усюдыход зусім памалу чырк – па борце самазвалу. Тут з нябёсаў як ліне на цябе ды на мяне!.. - Вецер-міліцыянер! Мы чакаем хуткіх мер… Свішча вецер у свісток: - Хмара, ўперад! Хмара, убок!.. І заззяў на ўвесь прастор сонца жоўты святлафор. Самазвалы, ўсюдыходы аддаляюцца за лес, і для добрае пагоды вызваляецца праезд. Kids