Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Фаліянт з грабніцы

Яшчэ не ацэнена

Пісар я фараона
Што застаўся жывы
Падчас жахаў праклёна,
Нечаканай бяды.
Гарады і краіны
Падалі па чарзе
Засталіся руіны
Ды сляды на вадзе.
Адкуль вецер жарстокі
Тых ваяраў пагнаў?
Дзе іх першыя докі?
Хто Радзіму іх скраў?
Таму іх не чакалі
Хетты ў царстве сваім -
Здані з мора напалі.
“Гэй, ратуйце! Гарым!”
Слава дзе Вавілона?
Царства знеслі ў труху.
Попел Іерыхона
Разняслі па вятру.
Як мы ўсе не сканалі
Пад мячамі пачвар?
Біўся разам з братамі
Фараона ваяр.
Так вось Рамзэс наш Трэці
Волю нам захаваў.
Пасміхаліся дзеці
Ўвесь народ баляваў.
Але не, няма скону
Нашым бедам, Кемет
Збавіць хто ад праклёну
Сушы доўгай сусвет?
Голад царствам пануе,
Б’е сівых, маладых.
Маці камень гадуе
Расце колькасць хворых.
На тым тыдні Рамзэса
Хтосьці ззаду забіў.
Жыццё – дзіўная п’еса.
Я яго так любіў…
Непахісны будынак
Пахіснула бяда.
Дзе бяспекі прыпынак?
Знікла з Ніла вада.
Не пазнаю, ці здолеў
Край наш ўсё вытрывfць
Не пазбавіцца болі
Значыць, час адлятаць.