Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гады бяруць разбег...

Сярэдняя: 2.7 (6 галасоў)

Гады бяруць разбег.
Задумайся глыбока,
Прыгледзься да сябе,
Прыгледзься пільна
з боку
Высокай той гары
Крутой –
Магілы брацкай!

Гарачая пара
Настала
Разабрацца:

Хоць кожны не святы,
Ды ўсе твае пралікі
Вялікія
у тым,
Што часам ты – двулікі!

Нялёгка быць сабой.
Цяжэй, чым сам, быць лепшым.
Вядзі з сабою бой –
Ў табе твой вораг злейшы!

Ён гнеў твой раздзімаць
Амаль з нічога ўмее!

А ты сябе трымай –
Хоць рукі занямелі!

Імкні сябе
Куды
Сумленне папрасіла б,
Свой шляг трымай, як сцяг,
Хоць – смерць вачмі касіла б!

Калі за праўду йдзеш,
Страшней за ўсё – збаяцца!

Героі за цябе ж –
Гарой
магілы брацкай!

Ну як ты апраўдаць
Надзеі іх не зможаш
І ворага сваўго
Зацятага
Не зможаш?!

Ні ў якім – не забудзь
Пра доўгі доўг своў самы:
Ты Чалавекам будзь
З апошніх сіл часамі!