Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ГАЙ

Сярэдняя: 4.3 (11 галасоў)

Я выйшаў прыкурыць ад светляка,
Які злятаў з распаленага цела
Той зоркі, што зярняткам спадцішка
Самотна побліз месяца мігцела.

Цыкадамі быў поўны гай стары,
Сярод травы гучала ў тэмпе presto
Вар’яцтва супярэчлівай ігры
Iх дадэкафанічнага аркестра.

Святляк пагас. I шчыльна, як пляцень,
Рагоз гайдаў ля рэчкі пры рагозе.
Сыходзячы ў элізіум, мой цень
Збянтэжыўся і знік на паўдарозе.

Туман клубіўся ў гэтым гаі. Там
Ён давідна між дрэвамі хаваўся...
I матылька баяўся Мандэльштам,
А матылёк Набокава баяўся.