Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гамлет

Сярэдняя: 4.5 (16 галасоў)
Упаў на залу непраглядны змрок. Так на планету падае зацьменне. Авацыя, узняўшы слых і зрок, Скацілася, што горнае каменне, Ды сціхнула, нібы ўюрок у жмені. Рассунуліся полагі заслон, Як перад Маісеем хвалі мора Чырвонага, і шлях цераз пілон Вёў погляды да сціслага прастору Ў парадныя пакоі Эльсінора. На троне Клаўдзій дыхаў часнаком, Хаваўшы печаю ў карункі фрэза, Якая да гартані цішаком Паўзла знутры са смакам маянэзу, I стрымліваў прыпадак энурэза. Гертруда за кулісамі ўдваіх Са скнарным Прывідам дзятву дзяліла, Маёмасць і кватэру. Сварка іх Усіх рабочых сцэны весяліла, Што піва распівалі проста з рыла. Патоплая Афелія ў стаўку, Пад покрывам гарлачыкаў і цвілі, Званіла з тэлефона сябруку Ды скардзілася, што яе схілілі Iграць у гэтым пошлым вадэвілі. Палоній і Лаэрт да хрыпаты I лаянкі сусветнага масштабу Адзін другому, роўна як каты, Гразіліся звіхнуць мардасы набак За тое, што не падзялілі «бабу». Са смехам Гільдэнстэрн і Разэнкранц Злавілі на мізэры Фартынбраса, Усунуўшы чатыры біткі ўраз, Блазнуючы, што для яго – без шансу, Таму што ён не майстра прэферанса. Шыпеў на ўсіх галоўны рэжысёр, Каб у спектаклі час не марнавалі: I так даўжэйшы ён за «Трох сясцёр», А праз гадзіну на другім канале – Фінляндыя з Канадай у фінале. Маркотна пазяхалі гледачы Да звіху натрэніраваных сківіц, Сачыўшы, як магільшчык уначы П’е спірт з чаропкі ды грымасы крывіць, I ўсхвалявана думалі: «Шчаслівец!» Марнелі ўсе, і праз такую сыць Пакутаваў у смутнай кругаверці Самотны хлопчык: «Быць або не быць», – I выў у прадчуванні хуткай смерці. Air Jordan