Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ігнасеў сад

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)
З маленства помню сад Iгнасеў На ўскрайку вёскi, Што застаўся Як напамiнак аб тым часе, Як раскулачвалi Iгнася. Кулак, – не фiга быў, За тое Ў Сiбiр вывозiлi сям’ёю. I гэты сад заламваў рукi I лiсцем гнаўся ўслед за ёю... Асiрацелы сад Iгнасеў Год колькi ўдалеч углядаўся, Жагнаўся часам, Ды нiкога З iх так ён i не дачакаўся... Любiў гуляць я ў гэтым садзе. Стары ён мне насустрач гнуўся, Па галаве малога гладзiў, Як я да яблыкаў цягнуўся... Я i нядаўна быў зайшоўся: – Ну як ты жыў-здароў? – спытаўся. Зноў пачастунак мне знайшоўся, Ды штосьцi яблык даўкiм здаўся... Jordan Flight Luxe