Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гора ў Арменіі

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Гора ў Арменіі У хвіліну, калі аб стыхіі пачула, Адчаем, як токам, душу скаланула. На сэрцы--трывожна, пякуча, няўтульна, Бо гора такое стала агульным. Арменія, слёз я сваіх не хаваю, Калі пра Спітак у газетах чытаю. Калі на экране ў маленечкім ложку Я бачу дзяўчынку з адной толькі ножкай. Як горка, што дзеці ахвярамі сталі! Іх школы, сады пад сабой пахавалі… Нясцерпна балюча за тых немаўлятак, Што ў доме радзільным пакінулі матак. На месцы тых дзетак сваіх уяўляю І вочы ад жаху шчыльней закрываю… Знайсці сілы цяжка, каб выжыць у горы. Калі паасобку—пясчынка мы ў моры. А разам—балюча. Ды ўсё ж такі лепей. Глядзіш, і заззяла ўжо сонца на небе. І свет не здаецца халодным, няўтульным, Калі чужы боль стане нашым агульным. Я веру, што хутка ўзнімуцца школы, Бальніцы, заводы на голай прасторы… Па-іншаму быць не магло і не будзе, Калі на бяду адклікаюцца людзі. 1989 г. Nike Jordan Superfly 2017