Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калаўрот часу

Сярэдняя: 3 (7 галасоў)

Калаўрот часу…
Штосьці робіцца паволі.
Штосьці – адразу.
Недзе робяцца дзеці,
Паволі ў кагосьці,
Бясконца – нехта.
Дарога ў бясквецце,
Шлях у шматкроп’е –
Дзеці робяць сусветы.
Ловы на волі,
Вольныя словы ў
Бяздушшы пакоры.
А Я перд Ім,
Ён па-над Ты,
Разам робяцца Мы.
Мадэрнова даволі нянова,
Утульна ў няволі
Спісаных паветраў
Бадзягаю-ветрам,
Папераў з газетаў
Мазгоў-прыбіральняў,
Робяць навіны кпіны.
А Мы Разам Робім
Калаўрот Часу
Недзе
Штосьці
Заўсёдна
І выйсця няма.
Ніколі.
Дата.
20…
Ад Раства Твайго Слова.