Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

калі лісце над крыжам пажоўкне...

Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

калі лісце над крыжам пажоўкне
гэта будзе, напэўна, субота.
дзень, калі ад сусвету ты вольны
і як восень - безабаронны
калі лісце над крыжам змярцвее
то надыйдуць, хутчэй, снегавеі.
дні, дзе холад дарэшты наспее
ў непрабудных абдымках Марфея.
калі лісця над крыжам ня будзе,
груганы завітаюць, не людзі,
да сірочай магілкі што ў смузе
лісцем цісне на вочы, на грудзі...