Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі ўміраюць маладыя дрэвы...

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)
Калі ўміраюць маладыя дрэвы —
Ім рэквіем пяюць вятры.
I ў тым тужлівым, горкім спеве
Згасаюць вольнасці кастры.
Не чуем мы, як дрэвы плачуць,
Якія буры ў стогнах іх жывуць.
Калі ж замоўкнуць, стомленыя,
                                           значыць, —
I вольнікі-вятры памруць.