Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КАЛIНОЎСКI ПЕРАД СМЯРОТНАЙ КАРАЙ

Сярэдняя: 4.1 (13 галасоў)
Вар’яцтва, сыдзеш ад мяне калі ж ты?! Як птушкі пааблеплівалі ліштвы… Iм што тут: салам змазана акно? Я гэтай ежы не страчаў даўно. Адкуль у вязня масла або сала! З такім пайком і віленскі маршалак Рыгне душой, як чорт на аналой, I вочы пазацягнуцца імглой… Дзяўбі сухар, вяртлявая сініца! Не наракай на гэтую драбніцу: Цябе багата часу баляваць, Таму чаго душу не балаваць? Які ў цябе на шыі важны шалік! Такога нават віленскі маршалак… Ды што ж ён думкі захапіў мае! Мо заспяваеш, пташка? Не пяе… Ты расшпілі свой каўнярок вузенькі, Табе не падымацца на ступенькі Бліжэй, бліжэй, бліжэй да каўняра, Што носіць Гедымінава гара. Але ж чаму так мякка і так лоўка Ён неўпрыцям нагадвае вяроўку? Навошта мне мундзір? Нашто каўнер? Я ж не чыноўнік, Божа, не жаўнер! Сініца, прэч! О, Госпадзі, прабач! Нашто табе злашчасны папіхач? Я заклінаю аб выратаванні Ад злых здагадак і дурных ваганняў. Той век, той цар… Малю: адзін глыток! Пакінь мяне, пяньковы завіток! Я не хачу! Бяздонне, на калені! Паветра, Госпадзі! Дасі ўсяго імгненне!.. Air Jordan XVII 17