Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КАЛіСЬ

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Прыгнаўшы ўвечары каровы,
Адразу падаў, засынаў.
Была вячэра ўжо гатова -
Вячэраць бацька падымаў.

Я шкрабаў лыжкай дзе папала -
Вачэй раскрыць ніяк не мог,
Трымацца сілы не ставала,
і хутка зноў валіўся з ног.

А ноч, як бачыш, пралятала,
і бацька пасвіў ўжо каня.
Світанне матка сустракала -
Хапала працы ёй штодня.

- Устань, сынок, ужо світае.
Анучкі новыя знайшла.
Устань, кароўка ўжо рыкае.
Табе яешню я спякла.

ішла даіць карову маці -
Зноў падаў і адразу спаў.
А цішыня звінела ў хаце,
Яешня стыла - не чапаў.

Вярталася матуля ў хату.
- Чаму ж ты спіш дасюль, сынок?-
Збіраўся хутка, вінавата
і бег на свежы халадок.

Грымела ў срэбры наваколле
Суладным мноствам галасоў.
З кужэльнай кайстрачкай у поле
Штодзень за статкам я ішоў.

і рэдка меў такое свята,
Што мог уволю я паспаць.
З тых дат сплыло вады багата,
Ды як такое забываць.
1976