Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калядны верш

Сярэдняя: 2 (1 голас)
Набожна я складаю гэты верш Далонямі ў малітве, Бо такая Згарае сёння свечка у душы, Што воск не застываючы сцякае З вачэй маіх! Маленства ж час святы – На покуці душы маёй праўдзівай: Вось маятнікам порстка на сцяне Памахвае гадзіннік, Як кадзілам, І набліжае час куцці! Браты Ад маці нахапалі клёцак-зорак: – А ну ўгадай! А у сям’і нас – цот, А у сям’і не лішка нас – чацвёра! Нам з Франусем найменшым – Мак малоць. Мы ж мелем, Як ваду таўкуць у ступе! Гаворыць мама: – Ў печы пірагі Расці не будуць, Годзе, дзеці, стукаць! – А ну, сынкі, па лета ў пуню хто – Пакласці пад настольнік? – Кажа тата. Бяжым. Катом сібірскім каля ног Завея трэцца, Просячыся ў хату! – Ну што, пара! – Нібы зара, Кісель Усіх світальна за сталом яднае. Разумны, Бо матулінай рукі Вядома мне навука прыкладная, На божыя партрэты, як усе, Жагнаюся, А вочы – ну! – смяюцца: Кругі мне над галовамі ў святых, Як з Вільні, абаранкамі здаюцца!.. ...Мне сёння нават цёпла ад таго. Таўклі мы мак, як тыя камары Перад куццёй Вядома на цяпло! І свечка у душы маёй гарыць... Adidas Nemeziz Messi