Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

калыханка

Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Калыханка

Спі дзіцятка разам з ночкай –
Спі салодкім сном,
Няхай месік табе дбае
За начным вакном.
Няхай песню складзе вецер,
І станцуе грач.
Спі дзіцятка, наш букецік,
Родненькі, не плач…
Каб няведаў ты нястачаў
У жыцці зусім,
Каб лавіў заўжды ўдачу,
І любімым быў!
Спі малеча, спі раднуля,
Ты ў сне расцеш,
Спі-засні, мая сынуля,
Сілы набярэш…
Аблачынкай белай коўдра,
Побач спіць даўно,
За фіранкай дрэмля поўня,
Прытушыў святло.
Калыханка, як малітва
Сілачку дае…
Задушэўна і пранікла
Матухна пяе…
© Copyrіght: Ганна Якубоўская