Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Касцёр для дваіх

Сярэдняя: 5 (1 голас)

КАСЦЁР ДЛЯ ДВАІХ

Нас доля звяла і ад шчасця цвіла,
Як луг, на якім ты вяночкі пляла,
Я ж, быццам язычнік, распальваў касцёр.
Ён рукі ў малітве увысь распасцёр.

Як продкаў далёкіх, ён нас азарыў,
І нам аж да ранку, як друг, гаварыў
Прачулыя словы на мове сваёй.
І прашчурам бачны здалёку быў ён…

Купальскую ноч я забыць не змагу, –
Касцёр для дваіх у душы берагу.
Таксама й мяне той касцёр беражэ
Ад нечысці рознай, – і грэе й пячэ…

А ці зберагла яго, любая, ты?
Ці след яго, можа, даўно ўжо прастыў,
А, можа, ў табе і дагэтуль гарыць
Купальскі касцёр – сонца брат і зары?..