Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хачу служыць

Сярэдняя: 4 (7 галасоў)
Мой брат – хлапец геройскі, І за яго я рад: У беларускім войску Пайшоў служыць мой брат. Пра Грунвальд і пра Воршу мне брат мой распавёў. - Хіба, - казаў, - я горшы за продкаў-ваяроў? І дзед наш партызаніў. Вось, бачыш, медалі. Ён гонару не зганіў бацькоўскае зямлі… Учора на парадзе – прыгожы быў парад! – у самым першым радзе ішоў мой родны брат. Я братам ганаруся, бо з гэткімі, як ён, ніколі Беларусі не трапіць у палон. А вам скажу па-свойску: хай час хутчэй бяжыць, бо ў беларускім войску і я хачу служыць. Mens Trainers