Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ХАДЗі!

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

За мной ніколі не хадзіла,
Бо ведала, куды іду.
Ды штось трывогу ў ёй будзіла,
Хаця б не трапіў дзе ў бяду.

Каб збіць трывогу тую, думу,
Каб трохі час ішоў хутчэй,
Парадкавала нешта ў доме,
Ніяк не зводзіла вачэй.

Чытала, слухала, глядзела,
А за сцяной стаяла ноч.
Ой, як жа ў радасці святлела,
Калі пастукаю ў вакно!

і толькі раз прыйшла у школу -
Ужо пакойніца, у сне.
Адкрыла дзверы ў клас паволі:
- Хадзі!- рукой махнула мне.

07.05.91