Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хлусы

Сярэдняя: 5 (10 галасоў)

Адзеўшы з ранiцы трусы,
Хлусяць у двары хлусы.
Марыйка кажа: «У мяне
Ёсць прапелер на спiне.
Зараз я яго ўключу
I над вамi палячу».
«Я - вядомы Чарадзей, -
Кажа дзетачкам Андрэй, -
Чары-бары-чарару!
Вас у ягнят пераўтвару.
Бегаць будзеце ў траве
I крычаць: бе-бе-бе-бе».
«У мяне чароўны гузiк, -
Кажа Пеця-карапузiк, -
Я на гузiк нацiскаю,
Ем усё, што загадаю».
Кажа Кастусёк кiрпаты:
«У мяне дзiўная лапата.
Лапатка гэтая з лапат,
Зараз адшукае клад».
«У мяне ёсць конiк Кося, -
Кажа ў панчохах Зося.
- Кось-кось-кось, мой мiлы Кося.
Сам сабе ён траўку косiць».
К: «Такiя ў цябе панчохi,
Дапамагла б каню хоць трохi!!!»
Нахлусяцца за дзень хлусы,
Нават мокрыя трусы.
Нагамоняцца, сядзяць,
Языкi ўжо баляць.
Хлусiць болей неахвота
I дадому йсцi лянота.