Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ХЛЮПОТНЫ ЛIСТАПАД ПРЫЛIПЛЫ, ШТО СМАЛА…

Сярэдняя: 4.4 (12 галасоў)
Хлюпотны лістапад прыліплы, што смала. Ён кокашы задзёр закончаным трываннем. Апошняе лісцё з’ядае паўімгла. Пара сябе пацешыць «Дзікім паляваннем». На даху – лёгкі снег, на шыбах – першы лёд… Зарыйся ў пухкі плед, замры, як жонка Лота. Трымацца на баку ад тарфяных балот Не выйдзе, бо паўсюль бясконцыя балоты. Працягвай, як мага, капеечнае шоу, Падхлябістая здань у ношаным шлафоры. Надзея, ты адна, і пан Андрэй пайшоў Туды, дзе весялей, і не зазналі гора. Сапсутае жыццё цябе кідае ў сплін, I фарбы адцвілі ў самотнасці кароткай, Ды сеткі, як павук, пляце наўкол Ялін Спрывілены сваяк з палуджанаю глоткай. Чым вусцішней жыццё, тым любата радзей. Струхлела парахнёй зняможаная вера. Спакою больш няма, бо жыць сярод людзей – Смяротней, чым у скронь патрапіць з рэвальвера. Штоноч сачыць з акна выродлівы гарбун. Чакай, калі цябе сустрэнецца Вергілій! Над багнаю нясецца прывідны табун I цягне за сабой сабаку Баскервілей… Ты ўвесь скурыў тытун, і думаеш няўцям, Што тэлефон маўчыць. Прабіў гадзіннік восем. Маркотны дэтэктыў. Метафары – к чарцям! Для нас няма святла, а ёсць туга і восень. adidas Sneaker News