Хто мае трывалыя нервы, Глядзіць без усякай хандры На тое, як рупна і мерна Працуюць штодня трунары.
З варштата хваёвае стружкі Звісае віты касмылёк, I дыхае пройма з-пад юшкі, Аднекуль з нябыта здалёк.