Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Клён

Сярэдняя: 3.4 (12 галасоў)

На схіле сонца ў мёрзлым небе клён
Быў стрэты мной, што адзіноты плён.
Яго чарнільны ствол у лубе споднім
Стаяў, як прочырк, на пагорку ўсходнім.
Трывожылася лісце ва ўнісоне
Ў яго старэчай парадзелай кроне,
I покрывам з бурштынавай тафты
Драпіраваны быў адхон круты.

Маркоўны пук запозненых лістоў
Пад свежым ветрам быў напагатоў
Удалеч з чаранкоў сухіх сарвацца,
I першы з іх маланкай пяціпальцай
Ужо імчаў наўскач да лепшай долі –
У выразным выразным арэоле.

А тыя, што часова засталіся
З галінамі, цягнуўшыміся ў высі,
Мне прыгадалі зменлівыя сцені –
Правобраз меланхоліі асенняй
На апусцелай, прыбранай зямлі.
Яны сядзелі сціжмай на галлі
Ва ўзрушанасці зменлівых пачуццяў.
I я адчуў, як у кляновым луцці
Спыняецца паволі сок жывічны,
Вітаючы зазімак прагматычна.

Той аблыселы шар лістоў чаканных
Быў відарысам дзён доўгачаканых,
А клён, як перапоўнены фіял,
Па аднаму іх з літасцю раняў,
I так перада мной яны луналі,
Нібы адзнакі снежнай біенале…
.