Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кліко

Яшчэ не ацэнена

Пад вечар скарджуся мадам старой,
Што у люстэрка не магу глядзець,
Калі не бачу, ХТО перада мной,
Калі не помню, КІМ я быў і ДЗЕ.

Якія сцежкі ботамі таптаў?
Каму хоць дробную зрабіў карысць?
Ці не замнога я ў жыцці маўчаў,
Калі не маю з кім пагаварыць?

Даўно астыла кава з малаком,
І заблішчэлі кроплі на акне.
Благюткі твар Ніколь Барб'е Кліко
З пяшчотай маткі усміхнуўся мне:

"Напоўні келіх, выключы святло,
Навошта так хвалюешся дарма?
Калі не помніш - значыць не было,
Калі не бачыш - значыцца няма".